Реклама от www.by: Доставка цветов в Гомеле
Доставка роз в гомеле, свежие букеты, лучшие цены, быстрая доставка, 2. 65 руб. За розу 65 см
rosesexpress.by

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


Наш праект дапамог палескай сям'і папоўніць фотаграфічную спадчыну рода

11. 06. 2020

Усіх наведвальнікаў Народнага літаратурна-краязнаўчага музея цікавіць асоба Луізы Бойд. На тэрыторыі музея стаіць памятны знак у гонар экспедыцыі амерыканскай падарожніцы ў 1934 годзе, якая ахапіла больш дзесяці жывапісных мясцін Піншчыны. Пінск, Пінкавічы, Почапава, Гарадзішча, Кудрычы, Плошчава, Курадава, Гарадзішча… Альбом яе фотаздымкаў стаў адным з самых цікавых экспанатаў. Дзякуючы яму і нарадзіўся гэты артыкул.

Любая гісторыя пачынаецца з выпадка. А невыпадковага, як вядома, нічога не бывае.Пачатак гэтай гісторыі быў наступны. Неяк завітаў у музей мой муж, мясцовы карэнны жыхар Верыч Валянцін Сямёнавіч. У пошуках нечага цікавага пачаў разглядаць фотаальбом  “Палессе Луізы Бойд”, які  папаўся  яму на вочы.  На адным  з разваротаў альбома з надпісам “Пінкавічы.Праца на балоце” ён асабліва засяродзіў увагу. Неўзабаве здзіўлена ўсклікнуў: “Гэта ж мой дзед Рыгор!” Дакладнае знешняе падабенства не давала падставы для сумненнняў.

Малады пінкавец з касою зазняты спераду і ззаду. “Ці касьба па калена ў вадзе зацікавіла вядомую амерыканку, ці то касяр спадабаўся?”,- жартую я падчас экскурсіі. А Верычу Рыгору  Іванавічу было на той час (а гэта быў 1934 год) 30 гадоў.

Гэтым фотаздымкам зацікавілася ўся радня. “ Ці сапраўды гэты статны паляшук наш дзед?” , - хвалявала ўсіх  пытанне. Вескі доказ знайшоўся ў сямейным фотаальбоме унучкі Лобан Зінаіды.  Невялічкая  “картачка”  развеяла ўсе сумненні. Магчыма, што аўтар гэтага фотаздымка тая ж Луіза Арнер Бойд.

Прапаную і вам, паважаныя землякі “здзейсніць вандроўку” па гэтым цікавым  альбоме і стварыць  свае сямейныя гісторыі. Цікава і захапляльна вы зможаце гэта здзейсніць у нашым музеі.

P.S

Імя Луізы Бойд стала вядомым  дзякуючы краязнаўчай камандзе “Садружнасць Палесся”, якая  паспяхова рэалізавала доўгатэрміновы праект пры падтрымцы пасольства ЗША і садзейнічанні Пінскага раённага  выканаўчага камітэта.

 Метадыст ЦТДзіМ  Пінскага раёна Жанна Верыч


Реклама:

купить растения
купить растения
Объявление от WWW.by:
Электромонтажные работы

Электромонтажные работы в бресте +375 (29) 829 - 90 - 77

 
 
Реклама:
 
 
Реклама от WWW.by:
Юридическая помощь по трудовым отношениям

У вас есть вопросы? Мы бесплатно найдем ответы.

profapk.www.by
 
Создайте свой Интернет - магазин

И размещайте тут свою рекламу бесплатно.

www.by/create/shop/
 
Пожаловаться на сайт