Автомобильные аукционы BIDCAR.EU

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


Памяці сябра. Марыў зрабіць Берасце цэнтрам міжнародных конкурсаў экслібрыса

02. 11. 2021

Так бывае, што ў віры лёсавызначальных падзей, пераломных момантаў для краіны нешта губляецца, незаўважаецца. Нават смерць вядомага чалавека можа застацца без асаблівай увагі. Гэтак было і летась, напачатку спякотнага жніўня. Міналі лічаныя дні да ўжо гістарычнага 9-га жніўня, як у Берасці заўчасна не стала мастака Аляксандра Грыгор’ева.

У гарадскіх стужках навін з’явіліся невялічкія жалобныя паведамленні, якія аніяк не адлюстроўвалі маштабу асобы мастака, ягонага ўнёску не толькі ў культурнае жыццё Берасця, а ўсёй Беларусі. Нават аўтар гэтых радкоў, якому пашчасціла мець напрацягу дзесяцігоддзя таварышыскія адносіны з такой светлай постаццю, даведаўся пра сыход ажно на шосты дзень ад сына творцы.

Аляксандр Грыгор’еў прысеў на кушэтку Якуба Коласа, якая захоўваецца ў Музеі Беларускага Палесся, 7 чэрвеня 2013 года, Пінск. Фота аўтара.

Тады, калі грамадства адстойвала свой выбар, намагалася пачаць палітычнае аднаўленне дзяржавы, не знайшлося вольнай хвіліны, каб спакойна добрым словам узгадаць Аляксандра Аляксандравіча. І вось незаўважна прабег год, перапоўнены трывогамі і надзеямі, нават крыху больш, на календары Дзяды – дзень памяці памерлых – добрая нагода для ўспамінаў.

У пінскай мікве – габрэйскай лазні. Злева направа: краязнаўца Эдвард Злобін, Аляксандр Грыгор’еў, тагачасны старшыня Берасцейскай габрэйскай грамады “Брыск” Барыс Брук. 7 чэрвеня 2013 года, фота аўтара.

Ён марыў зрабіць Берасце цэнтрам міжнародных конкурсаў формаў малой графікі і экслібрыса. Прынамсі нашае знаёмства адбылося акурат у гэты момант дзякуючы тады карэспандэнту “Берасцейскай газеты” Станіславу Коршунаву. Было тое ўлетку 2010 года, калега прывёў мяне ў майстэрню да Грыгор’ева. Пасля невялікага абмену прывітаннямі, мастак адразу пачаў дзяліцца сваімі ідэямі, бачаннем першай выставы малых формаў графікі і экслібрыса „Белавежская пушча-600”. Абазначыў праблемы, якія паўсталі на шляху да рэалізацыі і лічыў, як паказаў час нездарма, што інфармацыйнае суправаджэнне паскорыць працэс ажыццяўлення яго ініцыятывы.

Грыгор’еў у залі будучай мастацкай галерэі, якую на той момант стварала габрэйская грамада Пінска. 7 чэрвеня 2013 года, фота аўтара. 

У чым была праблема? На той момант ішоў ужо другі год, як Нацыянальны парк “Белавежская пушча” трымаў экспазіцыі да першай у Беларусі Міжнароднай выставы малых форм графікі ды экслібрыса, куратарам якой выступіў Грыгор’еў. Свае працы ў Берасце даслалі мастакі з розных краінаў свету, але толькі ў 2010 годзе з’явілася надзея, што справа зрушыць з месца.

“Адгукнулася 310 чалавек з 45 краін. Выстава перавысіла нават самыя буйныя, якія праводзяцца ў Польшчы ў Глівіцах. Усё гэта закрылася, магчыма, ад недахопу сродкаў на правядзенне. Усё гэта застапарылася да нейкага нявызначанага часу. У той час мянялася кіраўніцтва, чакалі, што прыйдзе новы начальнік. Час ішоў. Завяршыць праект не адмаўляліся. Увесь час гаварылася, што трэба пачакаць, бо праект варты таго”, – так акрэсліў сітуацыю ідэйны арганізатар для нашага радыё.

Мастак трымае партрэт Хаіма Красільскага, пінскага габрэя, які адзін з нямногіх выжыў у часы акупацыі Пінска нацыстамі. Партрэт у 2006 годзе выканаў калега Грыгор’ева, вядомы мастак Яўген Шатохін. Фота аўтара.

Выйшла некалькі матэрыялаў, ад звычайных навінаў да інтэрв’ю і ўрэшце стала вядома, што выставу ўнясуць у план мерапрыемстваў, каб атрымаець пад яе дзяржаўнае фінансаванне. Так і сталася, праз год. Ініцыятыва Грыгор’ева захапіла буйных прадпрымальнікаў, якія выказалі гатоўнасць падрымліваць праект па правядзенню мерапрыемстваў такога ўзроўню. І ў 2013 годзе Берасце прымала ўжо ІІ Міжнародную выставу экслібрыса “Гульні цароў”. Тады мастак наступным чынам патлумачыў назву і тэматыку: “У рамках першага конкурсу мастакі разважалі аб прыродзе, аб паходжанні чалавека і аб развіцці чалавецтва, раскрываючы багацце, прыгажосць і ўнікальнасць навакольнага свету, экалагічныя праблемы і адказнасць перад Зямлёй. “Гульні цароў” – гэта візуальны дыялог аб грамадзянстве і грамадстве, тут падкрэсліваюцца хітраспляценні ўзаемадзеянняў людзей адзін з адным і з самімі сабой, а таксама адносіны паміж краінамі і іх кіраўнікамі”.

Выхад з будучай галерэі быў аварыйным. Разам з Іосіфам Ліберманам, на той момант старшынёй Пінскай габрэйскай грамады. Фота аўтара.

Глыбокай філасофіяй была прасякнутая і выстава 2015 года. Яна мела назву “Мір і вайна”. Амаль 400 мастакоў-графікаў з 46 краінаў выказаліся праз свае працы на складаныя пытанні: чаго дасягнуў чалавек у сваім развіцці, да чаго імкнецца, як ўзаемадзейнічае з навакольным асяроддзем? Ці магчымы мір на зямлі, калі ўнутры асобна ўзятай асобы – вайна? Ці праўда, што самыя разбуральныя рэвалюцыі адбываюцца ў нашых душах? Безумоўна поспех! Мастак рэалізаваў задумы – шчасце адбівалася ў вачах ад правядзення такіх сур’ёзных, міжнародных конкурсаў. Ён захапіў сваёй ідэяй сотні калег па цэху з усяго свету ад Польшчы да Амерыкі, ад Францыі да Ізраілю. Разам з тым гэта і вялікія хваляванні, што ўплывала на здароўе, але задавальняла. Тры выставы формаў малой графікі і экслібрыса зладзіў у горадзе над Бугам, а далей ізноў розныя бар’еры, праблемы і больш вырашаць іх Грыгор’еў не пажадаў. Час паказаў, што правільна, бо жыццёвай моцы засталося не надоўга.

Каля легендарнага драўлянага ровара пінчука Васіля Ільючыка зробленага ў 1933 годзе. Цяпер захоўваецца ў Музеі Беларускага Палесся, фота аўтара.

У апошнія гады працу мастака адзначылі шэрагам узгнагародаў, што вельмі важна, калі прызнанне творцы адбываецца пры жыцці. У 2015 годзе ганаровая грамата Міжнароднага саюза лялечных тэатраў: “За выдатную творчасць у стварэнні спектакляў і асаблівы ўклад у развіццё і папулярызацыю тэатральнага мастацтва ў Беларусі”. Грыгор’еў плённа супрацоўнічаў з Берасцейскім лялечным тэатрам, як мастак-пастаноўшчык. Між іншага ён стварыў незабыўныя вобразы для беларуска-славенскай пастаноўкі казкі “Пякарня Мыш-Маш” і спектакля “Забытыя казкі”. У 2017 годзе дыплом за знакавы ўнёсак і ўдзел у Сусветным кангрэсе экслібрыса. У 2020 годзе ад Беларускага саюзу мастакоў ганаровая грамата: „За арганізацыю і правядзенне Міжнародных Арт праектаў і асабісты ўклад у прапаганду і развіццё беларускай друкаванай графікі малых форм і экслібрыса на міжнародным узроўні”. Далёка не поўны спіс…

Іосіф Ліберман паказвае мастаку нядаўна знойдзеныя старажытныя надмагільныя пліты, Пінск, 7 чэрвеня 2013 года, фота аўтара.

Не магу абмінуць увагай чэрвень 2013 года. Давялося дапамагаць мастаку арганізоўваць у Пінску (Музей Беларускага Палесся) выставу “Леанід Курыс, Ізраіль, Экслібрыс”. Вось тады ўбачыў наколькі скурпулёзна да ўсяго ставіцца Грыгор’еў, што датычыць папулярызацыі мастацтва, асабліва формаў малой графікі. Неверагодна цікавы чалавек, хацелася з ім сустракацца і сустракацца. Розныя сумесныя справы зрабілі і неаднаразова ўдзельнічалі ў дыскусійных праектах кампаніі “Будзьма”, ён як спікер, а я як вядучы. Шмат цяплыні засталося і яна будзе заўжды ўнутры саграваць пры ўспамінах.

Афіша выставы, якую ў Пінску зладзіў мастак, фота аўтара.

Аляксандр Аляксандравіч неяк сказаў у размове, што не любіць хадзіць на пахаванні блізкіх людзей, калег, пазбягае гэтага жалобнага мерапрыемства, каб у яго памяці чалавек застаўся не ў гарызантальнай позе. Мяркую, што для ўсіх, каму пашчасціла мець хоць аднойчы з ім кантакт, мастак пакінуў незабыўнае аптымістычнае ўраджанне нягледзячы на ўсе жыццёвыя хібы.

Аляксандр Аляксандравіч Грыгор’еў (19 траўня 1955 г., в.Мазуркі Ляхавіцкага раёна Берасцейшчыны – 1 жніўня 2020 г., Берасце) – беларускі мастак-графік, экслібрысіст. Уваходзіў у Беларускі саюз мастакоў і Міжнародны саюз лялечных тэатраў UNIMA. Каардынатар і арганізатар Міжнародных выставак-конкурсаў малых форм графікі і экслібрыса ў Берасці. Стварыў 61 экслібрыс, прыняў удзел у звыш як 100 выставах у Беларусі і замежжы. Працы знаходзяцца ў калекцыях беларускіх музеяў, у галерэях і бібліятэчных фондах: Сербіі, Турцыі, Італіі, Румыніі, Польшчы, Грэцыі, Балгарыі, Іспаніі, Англіі, ЗША і Расеі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Объявление от WWW.by:
BELNATE Association

Welcome to belnate. Your voice matters.

 
 
Реклама:
Интернет-магазин электроинструмента и строительного оборудование
Интернет-магазин электроинструмента и строительного оборудование
 
Реклама от WWW.by:
Автобоксы, велобагажники, велоприцепы, автохолод

Компания предлагает напрокат без залога прицепы, лафеты, строительные леса, багажники, рейлинги, поперечины, автобоксы, велoпри

avtoboks.www.by
 
Юридическая помощь по трудовым отношениям

У вас есть вопросы? Мы бесплатно найдем ответы.

profapk.www.by
 
Пожаловаться на сайт