Автомобильные аукционы BIDCAR.EU

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


“Няхай са святымі адпачывае, а нас доўга чакае…”. На Дзяды-2021

02. 11. 2021

Сустракаем Дзяды. Вось ужо прабегла чвэрць стагоддзя, як у Беларусі 2-е лістапада перастала быць выходным днём і царква ўсё больш прасоўвае іншыя памінальныя дні продкаў, але дзе нідзе па краіне традыцыя захоўваецца. Дзесьці мацней памяць, што сёння трэба ўзгадаць памерлых сваякоў, наведаць могілкі, падрыхтаваць памінальны стол, а дзесьці гэта ўжо засталося ў мінулым.

Чалавеку ўласціва час ад часу разважаць пра смерць, кожны хоць аднойчы па меры сваіх ведаў і ўяўленняў разводзіў філасофію па пытанню сыходу з зямнога жыцця. У такія дні думкі прыходзяць неяк самавольна.

Набажэнства на Дзяды-2012 у Пінску на старых гарадскіх могілках (каталіцкая частка) на месцы спаленага ў 1960-я гады касцёла Балеснай Маці Божай, фота аўтара.

Са зменай эпохі ці то з новымі пакаленнямі, але погляд на смерць, як і пахавальны рытуал церпіць змены. Зараз з-за каронавіруснай інфекцыі пахаваныя традыцыі ўвогуле сціснуліся: морг, катафалк, самыя блізкія ў трауры і на могілкі. У асноўным неяк так ды і труна – ці закрытая ці абцягнутая поліэтыленам. Такія нашыя сённяшнія рэалі, але хто ведае, як будзе пасля пандэміі, мо яе ўплыў істотна зменіць сам развітальны працэс.

Дзяды-2012 у Пінску на старых гарадскіх могілках вядомых з пачатку ХІХ стагоддзя, фота аўтара.

З нагоды Дзядоў прыгадаліся традыцыі праводжання нябожчыка ў апошні шлях на Пінскім Палессі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Амаль праз 150 гадоў сучаснікі напэўна назавуць усё пералічанае прымітыўнымі забабонамі, але ж так было, так жылі продкі, прынамсі аўтара гэтага артыкула. Захавалася інфармацыя дзякуючы нататкам святара, збіральніка фальклора Дзмітрыя Булгакоўскага. Неаднаразова нашае радыё распавядала пра ягоны ўнёсак у захаванне побыта палешукоў ХІХ стагоддзя, як напрыклад: “Тобі, пане, шчедрэць, а нам ковбасы конэць…”. Цяпер разгледзім іншыя запісы.

Памінанне продкаў у Пінску на Дзяды-2012, фота аўтара.

У мінулым пінчукі верылі, што пасля выхаду з цела, душа застаецца ў доме шэсць тыдняў – да таго часу, пакуль не памрэ хто-небудзь у вёсцы і толькі пасля гэтага ідзе на вечны спачын.

Для абмывання трупа заўсёды запрашалі цотную колькасць старых жанчын, бо лічылі, што ў адваротным выпадку нябожчык зробіцца русалкай. Пры капанні магілы бралі з яе зямлю і пасыпалі лаву, на якую клалі нябожчыка. Пасля таго, як выносілі цела з дому, адна з жанчын пасыпала жытам па лаве і па ўсёй хаце.

Калі адносілі памерлага на могілкі, то ў хаце павінен быў абавязкова хтосьці застацца, інакш у хуткім часе памрэ іншы прадстаўнік сям’і. Старыя палешукі былі ўпэўныя ў тым, што калі вязуць мерцвяка на могілкі, нельга стаяць і глядзець у акно, бо будзе смярдзець з рота альбо забаляць вочы.

У Пінску захавалася традыцыя на Дзяды ставіць на кожную магілу зніч, каталіцкая частка старажытных гарадскіх могілак, фота аўтара.

Хваляваліся, каб не азірнўся святар, які праводзіць у апошні шлях нябожчыка, інакш неўзабаве яшчэ хтосьці памрэ ў сям’і. Прыкметай на няшчасце было апярэджванне працэсіі. На могілкі труну заўсёды вязлі закрытай, верылі, калі паглядзіць мерцвяк, то памрэ ўвесь свет. У магілу клалі яйка, чыстую бялізну, тытунь і трубку, калі нябожчык курыў, а табакерку, калі ён нюхаў, таксама святую ваду ў бутэльцы, а ў некаторых выпадках грошы і гарэлку. Пры апусканні труны ў магілу, родныя кідалі туды замок, каб больш не паміралі ў сям’і. У момант пахавання бліжэйшыя сваякі прыносілі на могілкі пабітыя гаршкі, каб не сумаваць па памерлым. З-за гэтага ж старэйшыя з сям’і бралі за пазуху зямлю, калі ў магілу апускалі труну.

Хросны ход па каталіцкай часцы старажытных могілак Пінска, 2-га лістапада 2012 года, фота аўтара.

Вярнуўшыся з могілак мылі рукі для таго, каб у нябожчыка была чыстая душа, як іх рукі… Усе, хто былі на пахаванні, садзіліся за стол і паміналі хлебам або мёдам. Выпівалі па тры кубкі гарэлкі. Абавязкова прыгаворвалі: „Вечная яму памяць, дай Божа яму неба, а нам здароўе; няхай са святымі адпачывае, а нас доўга чакае. Дай жа Божа яму на тым свеце царства нябеснае, а нам на гэтым свеце, каб Бог працягнуў лета з дзеткамі і з жывёламі”. У першую ноч пасля пахавання ставілі на стол у талерцы ваду і побач клалі булку хлеба, верылі, што душа памерлага прыйдзе ў госці ды будзе есьці і піць.

Канечне, нейкія адгалоскі захаваліся да нашых дзён, але большасць усяго засталося ў тых далёкіх гадах. Шмат чаго падаецца глупствам, але адказы на нейкія пытанні магчыма знайсці, продкі ведалі штосьці, мелі куды большую сувязь з прыродай, з’явамі, якія не паддаюцца навуковым тлумачэнням.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
 

Реклама:

Запустить бизнес по производству РВД с нуля
Запустить бизнес по производству РВД с нуля
Объявление от WWW.by:
Станки РВД по выгодным ценам

Выгодный бизнес с нуля в беларуси. Запустите собственный бизнес по производству рвд. Консультация по запуску рвд.

 
 
Реклама:
чистка дымоходов
чистка дымоходов
 
Реклама от WWW.by:
Аренда прицепов, строительного оборудования

Компания предлагает напрокат без залога прицепы, лафеты, строительные леса, багажники, рейлинги, поперечины, автобоксы, велoпри

Аренда автобоксов, велокреплений
 
Автобоксы, велобагажники, велоприцепы, автохолод

Компания предлагает напрокат без залога прицепы, лафеты, строительные леса, багажники, рейлинги, поперечины, автобоксы, велoпри

avtoboks.www.by
 
Пожаловаться на сайт