Автомобильные аукционы BIDCAR.EU

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


Праект "Садружнасці Палесся" працягвае дапамагаць людзям у пошуках мінуўшчыны

07. 05. 2021

Як сцвярджае метадыст ЦТДзіМ Пінскага раёна Жанна Верыч, любая гісторыя пачынаецца з выпадка. Год таму метадыст расказвала карэспандэнту pinsknews.by, як карэнны жыхар вёскi Пінкавічы Валянцін Верыч пазнаў свайго дзеда на адным са здымкаў Луізы Бойд. Падрабязней пра гэты выпадак чытайце тут.

Жанна Верыч дадала, што гэта гісторыя выклікала ўдзячныя водгукі ў аднавяскоўцаў, але яна і не спадзявалася, што прыйдзецца прапанаваць чытачам яшчэ адну гісторыю пра яшчэ адзіны фотаздымак з альбома «Палессе Луізы Бойд».

– Аднойчы наведала наш народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа, што ў Пінкавічах, сям’я карэннага мясцовага жыхара Аляксея Клочка. Гартаючы старонкі альбома «Палессе Луізы Бойд», яны пазналі сваю бабулю Стэпу. Мне падалося, што людзі крыху сумняваліся, яна гэта ці не, і таму не прыдала выпадку вялікай увагі.

А неяк завітала ў музей у пошуках інфармацыі аб сваіх родных мясцовая жыхарка Таісія Піліпенка. І трэба ж было мне прапанаваць ёй паглядзець той самы альбом з просьбай: «Можа, каго пазнаеце?».

Павольна, уважліва разглядаючы фотаздымкі, наша музейная госця, як ні ў чым не бывала, заявіла: «Гэто ж наша Стэпа, батькова сэстра».

Большых доказаў ужо не патрабавалася. Фотаздымкі з сямейных альбомаў маёй гераіні, Сцепаніды Пятроўны Клочка, развеялі ўсялякія сумненні.

Так яшчэ адна цікавая знаходка ўзбагаціць наш загадкавы музей.

Здымак з сямейнага архіву.

Здымак з сямейнага архіву

P.S. Імя Луізы Бойд стала вядомым дзякуючы краязнаўчай камандзе «Садружнасць Палесся», якая паспяхова рэалізавала доўгатэрміновы праект пры падтрымцы пасольства ЗША і садзейнічанні Пінскага раённага выканаўчага камітэта.

«Палеская праўда»

Реклама:

чистка дымоходов
чистка дымоходов
Объявление от WWW.by:
BELNATE Association

Welcome to belnate. Your voice matters.

 
 
Реклама:
YOUR VOICE MATTERS
YOUR VOICE MATTERS
 
Реклама от WWW.by:
Автобоксы, велобагажники, велоприцепы, автохолод

Компания предлагает напрокат без залога прицепы, лафеты, строительные леса, багажники, рейлинги, поперечины, автобоксы, велoпри

avtoboks.www.by
 
Создайте свой Интернет - магазин

И размещайте тут свою рекламу бесплатно.

www.by/create/shop/
 
Пожаловаться на сайт