Реклама от www.by: Электромонтажные работы
Электромонтажные работы в бресте +375 (29) 829 - 90 - 77
elektromontage.www.by

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


У “краіне багнаў” жыве памяць пра Песняра

11. 11. 2020

Роўна 30 гадоў таму, 11 лістапада 1990 года, ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна ўрачыста адкрылі Літаратурна-краязнаўчы музей імя Якуба Коласа. Не так даўно ён атрымаў статус “Народнага”.

Беларускае Радыё Рацыя ўжо распавядала пра пінскі перыяд класіка беларускай літаратуры і пра багатыя на гістарычную спадчыну Пінкавічы: “Якуб Колас на Пінскім Палессі. Цікавыя гісторыі” ды “Палескае сяло ў Рэчы Паспалітай”. З нагоды 30-годдзя ўстановы кораценька прыгадаем яе з’яўленне. Адразу адзначым, што заснавальнікам і першым дырэктарам быў Іван Калоша. Гэтая постаць заслугоўвае асобнай увагі, таму крыху пазней падрыхтуем тэматычны артыкул.

У Пінкавічах Якуб Колас настаўнічаў у 1904-1906 гадах. Школу ў вёсцы пабудавалі яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Афіцыйнай датай адкрыцця Пінкавіцкага народнага вучылішча лічыцца верасень 1863 года. З таго часу будынак некалькі разоў прыцярпеў капітальны рамонт, але той самы падмурак захаваўся. Цяпер тут і месціцца коласаўскі музей. У 1887-1888 гадах у Пінкавіцкай школе было тры аддзяленні: малодшае, сярэдняе і старэйшае. Ва ўсіх аддзяленнях налічвалася 30 хлопчыкаў і адна дзяўчынка, дачка святара. Выкладаў у тым навучальным годзе настаўнік Васіль Буры. На ўтрыманне вучылішча выдаткоўвалася: 175 рублёў з дзяржаўнага бюджэта і 95 рублёў ад тутэйшых сялян.

Падчас коласаўскага перыяду навучальную ўстанову наведвала каля паўсотні дзяцей. Кватэра настаўніка (тры пакоі) была пры школе. Па ўспамінах вучняў, маладога настаўніка паважалі: “Ён быў прыветлівы, абыходлівы, цікавіўся сялянскім жыццём і справамі. Кіраваў царкоўным хорам…”.

У 1953 годзе Пінкавіцкай сярэдняй школе надалі імя Народнага паэта Беларусі, а ў нашыя дні мясцовая школа імя Я.Коласа месціцца ў будынку, які паўстаў у 1987 годзе. З’яўленню паўнаварстнага музею папярэднічаў невялікі мемарыяльны куток, які ў 1964 годзе зрабіў Іван Калоша. Ад таго ж моманту настаўнік беларускай мовы і літаратуры разам са сваімі вучнямі пачаў збіраць успаміны і артэфакты, звязаныя з жыццём Песняра ў Пінкавічах.

Сёння Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў Пінкавічах – гэта досыць вялікая экспазіцыя, якая месціцца ў вестыбюлі і чатырох залах: адзін пакой прысвечаны побыту і жыхарам вёскі, а астатнія – класіку беларускай літаратуры. У вестыбюлі знаходзіцца бюст пісьменніка, а на сценах некалькі малюнкаў з пейзажамі Пінкавічаў. Налічваецца звыш адной тысячы экспанатаў: старыя кнігі Коласа, беларускіх пісьменнікаў, здымкі, партрэты, лісты, нумізматыка, прадметы хатняга ўжытку і г.д. Асаблівую цікавасць выклікае царкоўная кніга, якая вялася ў 1799-1809 гадах.

На музейнай тэрыторыі таксама ёсць экскурсійныя аб’екты. Яны паўсталі па ініцыятыве гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Садружнасць Палесся”. У кастрычніку 2016 года ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар амерыканскай вандроўніцы Луізы Арнер Бойд. Знак – гэта вялізны валун з надпісам па-беларуску і па-ангельску. Сусветна вядомая даследчыца наведала Пінкавічы ў кастрычніку 1934 года ў ходзе навуковай экспедыцыі па Палессі. Праз дзясяткі здымкаў яна ўвекавечыла жыццё вёскі. У жніўні 2017 года, дзякуючы праекту ГАГА “Садружнасць Палесся”,  з’явіўся ўнікальны прыродны аб’ект “Калодзеж Якуба Коласа”. 

Народны музей Песняра ў Пінкавічах працягвае папаўняцца экспанатамі. Як таго і марыў заснавальнік, каб музей аздабляўся і багацеў на цікавосткі. Цяпер устнова, гэта ня толькі сховішча мінуўшчыны, але важны грамадска-культурніцкі цэнтр Піншчыны. Тут рэгулярна ладзяцца творчыя імпрэзы, канцэрты, сустрэчы грамадскасці з творчымі людзьмі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Реклама:

Электромонтажные работы в Бресте +375(29)829-90-77
Электромонтажные работы в Бресте +375(29)829-90-77
Объявление от WWW.by:
Подарки на любой вкус

Интернет - магазин оригинальных подарков с доставкой по всей беларуси

 
 
Реклама:
 
 
Реклама от WWW.by:
Доставка цветов в Гомеле

Доставка роз в гомеле, свежие букеты, лучшие цены, быстрая доставка, 2. 65 руб. За розу 65 см

rosesexpress.by
 
Юридическая помощь по трудовым отношениям

У вас есть вопросы? Мы бесплатно найдем ответы.

profapk.www.by
 
Пожаловаться на сайт