Хліб, соль йішь, правду ріжь та одного Бога буйса! (с) Палеская прымаўка
САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ
Усіх наведвальнікаў Народнага літаратурна-краязнаўчага музея цікавіць асоба Луізы Бойд. На тэрыторыі музея стаіць памятны знак у гонар экспедыцыі амерыканскай падарожніцы ў 1934 годзе, якая ахапіла больш дзесяці жывапісных мясцін Піншчыны. Пінск, Пінкавічы, Почапава, Гарадзішча, Кудрычы, Плошчава, Курадава, Гарадзішча… Альбом яе фотаздымкаў стаў адным з самых цікавых экспанатаў. Дзякуючы яму і нарадзіўся гэты артыкул.
Любая гісторыя пачынаецца з выпадка. А невыпадковага, як вядома, нічога не бывае.Пачатак гэтай гісторыі быў наступны. Неяк завітаў у музей мой муж, мясцовы карэнны жыхар Верыч Валянцін Сямёнавіч. У пошуках нечага цікавага пачаў разглядаць фотаальбом “Палессе Луізы Бойд”, які папаўся яму на вочы. На адным з разваротаў альбома з надпісам “Пінкавічы.Праца на балоце” ён асабліва засяродзіў увагу. Неўзабаве здзіўлена ўсклікнуў: “Гэта ж мой дзед Рыгор!” Дакладнае знешняе падабенства не давала падставы для сумненнняў.
Малады пінкавец з касою зазняты спераду і ззаду. “Ці касьба па калена ў вадзе зацікавіла вядомую амерыканку, ці то касяр спадабаўся?”,- жартую я падчас экскурсіі. А Верычу Рыгору Іванавічу было на той час (а гэта быў 1934 год) 30 гадоў.
Гэтым фотаздымкам зацікавілася ўся радня. “ Ці сапраўды гэты статны паляшук наш дзед?” , - хвалявала ўсіх пытанне. Вескі доказ знайшоўся ў сямейным фотаальбоме унучкі Лобан Зінаіды. Невялічкая “картачка” развеяла ўсе сумненні. Магчыма, што аўтар гэтага фотаздымка тая ж Луіза Арнер Бойд.
Прапаную і вам, паважаныя землякі “здзейсніць вандроўку” па гэтым цікавым альбоме і стварыць свае сямейныя гісторыі. Цікава і захапляльна вы зможаце гэта здзейсніць у нашым музеі.
P.S
Імя Луізы Бойд стала вядомым дзякуючы краязнаўчай камандзе “Садружнасць Палесся”, якая паспяхова рэалізавала доўгатэрміновы праект пры падтрымцы пасольства ЗША і садзейнічанні Пінскага раённага выканаўчага камітэта.
Метадыст ЦТДзіМ Пінскага раёна Жанна Верыч
Песок - реализация песка и доставка - подробности gorsap.www.by |