Хліб, соль йішь, правду ріжь та одного Бога буйса! (с) Палеская прымаўка
САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ
Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі (2 студзеня 1945, в. Зачысце Барысаўскага раёна Менскай вобласці – 26 снежня 2011, Пінск) – вядомы фатограф, эколаг і краязнаўца. Ягонымі здымкамі азболеныя шматлікія зборнікі пра Палессе. Аўтар сотняў артыкулаў, прысвечаных праблемам экалогіі і гісторыі, якія рэгулярна з’яўляліся ў беларускім і замежным друку. За гэта ў 2007 годзе атрымаў узнагароду Беларускай асацыяцыі журналістаў. У 2000 годзе выдаў кнігу “Палігон”, а ў 2005 годзе фотаальбом “Край пад белымі крыламі”. Дуброўскі працяглы час працаваў інжынерам у Пінскім праектным інстытуце меліярацыі, у навуковым аддзеле парку “Белавежская пушча”. У 1985-1990 гадах кіраваў працай па арганізацыі большасці заказнікаў Пінскага раёна і новых заказнікаў Палесся, між іншых “Лунінскі”, “Званец”, “Выдранка”. У часы перабудовы падтрымаў нацыянальна-дэмакратычны рух, амаль дзесяць гадоў быў дэпутатам Пінскага гарадскога Савета.