Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


Пра Шамякіна, Быкава, Крапіву, Лынькова…

17. 11. 2019

Год таму заўчасна памёр паэт, літаратуразнаўца Анатоль Шушко (19.07.1954 – 08.11.2018). Гонар пінскай зямлі, ён шчодра аздобіў нашую літаратурную палічку. Пры жыцці яму давялося выдаць два ўласных зборніка паэзіі: “Выток і прычасце” (1994) ды “Шаны” (2012). Трэці, пасмяротны, з’явіўся сёлета да 65-годдзя паэта. І справа тут не ў колькасці кніг, бо можна выдаць адну і неверагодна папоўніць літаратуру, а можна напісаць дзясяткі і быць недзе ў шэрасці графаманства.

Анатоль Шушко плённа папрацаваў на карысць айчыннай літаратуры. Ён, сапраўды, заняў сваё, можа сціплае, якім быў па жыцці, але ж месца ў літаратуры нацыянальнага маштабу. Таму Піншчына ганарыцца ім, бо землякі ўсведамляюць, што творы ягоныя не правінцыйная аматаршчына. Больш пазнаёміцца з жыццём і творчасцю палешука магчыма дзякуючы матэрыялам Беларускага Радыё Рацыя: “Памяці Анатоля Шушко” ды “Як Ніл Гілевіч у палешука іспыт прымаў”.

З нагоды гадавіны смерці ўпершыню публікуем аўдыё-запіс, успамін літаратара пра Шамякіна, Быкава, Крапіву, Лынькова. Запіс зроблены ў студзені 2016 года, калі Пінская раённая цэнтральная бібліятэка імя Яўгеніі Янішчыц ладзіла для моладзі рэгіёна творчы вечар прысвечаны 95-годдзю Івана Шамякіна. Пад час мерапрыемства Анатоль Шушко прыгадаў некалькі сустрэчаў з класікамі беларускай літаратуры ды прачытаў прысутным свой верш “Нечаканы дыялог з багіняй Венерай”.

Беларускае Радыё Рацыя

Реклама:

Запустить бизнес по производству РВД с нуля
Запустить бизнес по производству РВД с нуля
Объявление от WWW.by:
Станки РВД по выгодным ценам

Выгодный бизнес с нуля в беларуси. Запустите собственный бизнес по производству рвд. Консультация по запуску рвд.

 
 
Реклама:
YOUR VOICE MATTERS
YOUR VOICE MATTERS
 
Реклама от WWW.by:
BELNATE Association

Welcome to belnate. Your voice matters.

belnate.www.by
 
Юридическая помощь по трудовым отношениям

У вас есть вопросы? Мы бесплатно найдем ответы.

profapk.www.by
 
Пожаловаться на сайт