Реклама от www.by: Подарки на любой вкус
Интернет - магазин оригинальных подарков с доставкой по всей беларуси
festshop.by

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


На Піншчыне выйшаў зборнік краязнаўчых нататак І.Калошы

28. 09. 2019

Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Садружнасць Палесся" летась падтрымала ініцыятыву жыхароў вёскі Пінкавічы Пінскага раёна пра неабходнасць выдання пасмяротнага зборніка публікацый краязнаўцы, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, заснавальніка і першага дырэктара Народнага літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа Івана Іосіфавіча Калошы. Урэшце справа завершаная!


На Піншчыне свет пабачыў зборнік краязнаўчых нататак заснавальніка Народнага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах. Выданне прысвечанае 90-годдзю Івана Калошы (1929-2010). Над зборнікам краязнаўца працаваў у апошнія гады жыцця і не паспеў давесці да друку. Амаль праз дзесяць год пасля смерці даследчыка справа завершана.

„Гэта быў цудоўны педагог і добры арганізатар”, – адзначае калега па настаўніцкай і музейнай справе Антаніна Сідарук:

– Я была ў яго на ўроку, ён праводзіў урок – іграў на скрыпцы. Гэта канешне быў цуд, а не ўрок. Ён вучыў малых дзяцей светлай духоўнасці праз музыку, вось гэта мне запомнілася. Запомнілася, як ён вёў у музеі экскурсіі, бо не адзін раз я была. Я з ім працавала ў творчай групе настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пінскага раёна.

Сярод вучняў Івана Калошы ёсць вядомыя асобы, як міністр інфармацыі, дыпламат Анатоль Бутэвіч, былы прэм’ер-міністар Міхаіл Мясніковіч, даследчыца беларускай літаратуры, навукоўца Любоў Тарасюк.

Беларускае радыё Рацыя

Реклама:

Электромонтажные работы в Бресте +375(29)829-90-77
Электромонтажные работы в Бресте +375(29)829-90-77
Объявление от WWW.by:
Подарки на любой вкус

Интернет - магазин оригинальных подарков с доставкой по всей беларуси

 
 
Реклама:
Электромонтажные работы в Бресте +375(29)829-90-77
Электромонтажные работы в Бресте +375(29)829-90-77
 
Реклама от WWW.by:
Доставка цветов в Гомеле

Доставка роз в гомеле, свежие букеты, лучшие цены, быстрая доставка, 2. 65 руб. За розу 65 см

rosesexpress.by
 
Юридическая помощь по трудовым отношениям

У вас есть вопросы? Мы бесплатно найдем ответы.

profapk.www.by
 
Пожаловаться на сайт