Хліб, соль йішь, правду ріжь та одного Бога буйса! (с) Палеская прымаўка
САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ
На афіцыйным Youtub канале Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Садружнасць Палесся" з'явіўся ролік да 65-годдзя паэта, педагога Анатоля Шушко (1954-2018). Ён аўтар двух паэтычных зборнікаў “Выток і прычасце” ды “Шаны”. Рэгулярна друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Маладосць” і “Нёман”. У 2012 годзе атрымаў дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор у галіне паэзіі”.