Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


"Садружнасць Палесся" возьме ўдзел у агульнанацыянальнай акцыі

08. 04. 2019

Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Садружнасць Палесся" далучаецца да акцыі "Тыдзень лесу-2019". Адпаведнае рашэнне 7 красавіка было агучана і ўхваліна на паседжанні Савета грамадскага аб'яднання. Захаванне і павялічванне зялёнага фонду краіны - гэта важная справа, якая ўплывае на нашае жыццё ды будучыню нашчадкаў. Далучайцеся! Разам зможам болей!

Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

“Падчас акцыі, якая праходзіць па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, кожны жадаючы зможа ўнесці свой уклад у азеляненне краіны. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне ўдзельнічаць у акцыі. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром”, – распавялі ў прэс-службе.

У Беларусі працягваецца сезон вясновых лесакультурных работ. Толькі за апошні тыдзень лесагаспадарчыя ўстановы краіны стварылі больш за 8,3 тыс. га лясоў. З пачатку года лесаводы высадзілі ўжо 14,5 тыс. га лясных культур. Найбольш актыўна праца па стварэнні лясоў вядзецца ў Гомельскай вобласці: гэтай вясной новыя лясныя культуры з’явіліся на плошчы 7,7 тыс. га. Асаблівая ўвага надаецца аднаўленню участкаў ўсохлых насаджэнняў.

У прэс-службе нагадалі, што у 2019 годзе лясгасы плануюць стварыць 33,1 тыс. га лясоў, асноўная частка будзе высаджана вясной.

Сёння Беларусь уваходзіць у дзесятку самых лясных краін Еўропы. Узровень лясістасці краіны з 1945 года дасягнуў максімальнага значэння і складае 39,8%. Штогод беларускія лесаводы высаджваюць не менш за 30 тыс. га лесу, пры гэтым акцэнт робіцца на стварэнні змешаных лясных культур (дзве і больш драўняныя пароды). У 2018 годзе ў такім прынцыпе было створана больш за 90,9% новых лясоў. Гэта дазваляе павышаць ўстойлівасць будучых лясоў да розных біялагічным і кліматычных фактараў.

Реклама:

Интернет-магазин по вязанию: пряжа, инструменты и прочие товары
Интернет-магазин по вязанию: пряжа, инструменты и прочие товары
Объявление от WWW.by:
Корейская компания Атоми в Беларуси

Удаленный заработок с корейскими товарами atomy (атоми)

 
 
Реклама:
 
 
Реклама от WWW.by:
Интернет-магазин детской одежды

Дорогие покупатели. Будем рады видеть вас в нашем интернет - магазине детской одежды http://aleks - kids. Www. By/ .

aleks-kids.www.by
 
Популярные игрушки 2019 по низким ценам!

Популярные игрушки 2019 по низким ценам.

igrushki-present.by
 
Пожаловаться на сайт