Реклама от www.by: Наша продукция
Система радиоуправления «noolite» — технология умного дома по доступной цене. Пульты, силовые блоки, таймеры, диммеры, и мн. Другое
nootehnika.by

Падарунак ад прафесара Аляксандра Смалянчука

06. 02. 2019

Знаны гісторык з Гродна, прафесар Аляксандр Смалянчук перадаў у бібліятэчку Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Садружнасць Палесся" сваю кнігу “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”. Савет аб'яднання выказвае падзяку даследчыку за такі падарунак і чакаем яшчэ ў госці Аляксандра Фёдаравіча. ГАГА "Садружнасць Палесся" працягне працу па папулярызацыі жыцця і дзейнасці выбітнага земляка, слыннага беларуса Рамана Скірмунта.


У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта

Чытальная заля бібліятэкі ледзь змясціла ахвотных прыняць удзел у прэзентацыі кнігі “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю” гісторыка з Гародні Аляксандра Смалянчука.

Па словах даследчыка, прэзентацыя на Піншчыне мае асаблівае значэнне:

– Прэзентацыя сапраўды не першая. Прэзентацыі ўжо былі ў Менску, Гародні, Варшаве, нават у Нью-Ёрку. Прэзентацыю ў Пінску можна лічыць своеасаблівай, вельмі важнай, бо гэта ў пэўным сэнсе вяртанне Скірмунта на Радзіму. Ён заўсёды быў вельмі шчыльна звязаны і знітаваны з Парэччам, з Піншчынай. Таму лічу, што гэта прэзентацыя вельмі важная для кніжкі, для яе лёсу і для далейшых даследванняў біяграфіі і жыццяпісу Рамана Скірмунта.

Акрамя аўтара, перад прысутнымі сваімі ўспамінамі падзяліліся сваякі людзей, якія непасрэдна кантактавалі з буйным прамысловым і палітычным дзеячам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя


 

Пожаловаться на сайт