Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

 Хліб, соль йішь, правду ріжь та одного Бога буйса! (с) Палеская прымаўка

Будет ли пинская художка носить имя её основателя?

08. 06. 2018

Областное общественное объединение «Содружество Полесья» обратилось к властям Пинска и городскому депутатскому корпусу с предложением присвоить Пинской детской школе искусств №4 имя Евгения Шатохина. Советующее заявление на минувшей неделе направлено на рассмотрение председателю горисполкома Андрею Мулярчику и председателю Совета депутатов Леонтию Лемешевскому.

Актуальность поднятого вопроса «Содружество Полесья» объясняет 30-летием открытия пинской художки и проводимом в стране Годом Малой Родины.

Уроженец Пинска, известный белорусский художник, педагог Евгений Сергеевич Шатохин (1947-2012) стоял у истоков создания Пинской детской художественной школы. Он был её первым директором в 1988-1997 годах. Шатохин, как педагог также достиг значимых успехов. Его ученики заняли свою нишу в искусстве: именитые дизайнеры, художники, искусствоведы, архитекторы и не только в Беларуси, а далеко за её пределами. Творчество Шатохина по достоинству оценено на международном уровне. Работы художника передают красоту родных мест, отражают историческое прошлое Пинска и в целом Беларуси. Его труды, которые знакомят с уникальностью нашей архитектуры и бытом людей, хранятся в музеях и частных коллекциях Франции, США, Бельгии, Германии, Польши, Чехии, Украины и России.

Всё это и многое другое изложено в обращении. Рinsk.eu публикует в оригинале заявление общественного объединения.

Шаноўныя Андрэй Уладзіміравіч і Лявонцій Антонавіч!

Інфармуем Вас, што 19 мая, Брэсцкае абласное гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне “Садружнасць Палесся" правяло пашыранае паседжанне Савета аб'яднання. На сходзе між іншага было агучана і адзінагалосна падтрымана пытанне “Аб наданні Пінскай дзіцячай школе мастацтваў №4 імя Яўгена Сяргеевіча Шатохіна". У сувязі з гэтым прынята наступная заява да Вас:

(…) Андрэй Уладзіміравіч і Лявонцій Антонавіч, звяртаемся да Вас, як да кіраўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады горада Пінска, бо шмат у чым ад Вас залежыць станоўчае рашэнне адносна ініцыятывы нашага аб'яднання. Праз Вас звяртаемся і да супрацоўнікаў гарадскога выканаўчага камітэта, якія, непасрэдна ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў такога характару, а таксама да ўсяго гарадскога дэпутацкага корпуса.

Грамадскае аб'яднанне “Садружнасць Палесся" прапаноўвае: у сувязі з 30-годдзем Пінскай дзіцячай школы мастацтваў №4 і аб'яўленым у краіне Годам Малай Радзімы – надаць Пінскай дзіцячай школе мастацтваў №4 імя Яўгена Сяргеевіча Шатохіна.

Яўген Сяргеевіч Шатохін (25 лютага 1947, Пінск – 22 студзеня 2012, Пінск) – вядомы беларускі мастак-графік, педагог, грамадскі дзеяч. Адзін са стваральнікаў і першы дырэктар Пінскай дзіцячай школы мастацтваў №4 (1988-1997 гады). Шатохін выхаваў цэлую плеяду мастакоў, якія праслаўляюць родны Пінск, Беларусь. Яго вучні занялі сваю нішу ў мастацтве: знакамітыя дызайнеры, мастакі, мастацтвазнаўцы, архітэктары і не толькі ў Беларусі, а далёка за яе межамі (Польшча, Нямеччына, ЗША). Шатохін у 1993 годзе распрацаваў праект стварэння ў Пінску Мастацкага ліцэя. Ён імкнуўся, каб Пінск заявіў пра сабе, як горад таленавітых мастакоў. Шатохін імкнуўся стварыць Пінскую мастацкую школу не проста як аб'ект з людзьмі, а як з'яву, кірунак у мастацтве. Школу, як тэндэнцыя. Час паказвае, што ў яго гэта сапраўды атрымалася.

“У нас былі выдатныя настаўнікі, і перш за ўсё дырэктар – вядомы мастак Яўген Шатохін. Ён быў досыць строгім, але дапускаў свабодны дух. Ён казаў: “Не малюецца, ідзі пагуляй. Няма патрэбы сядзець і прымушаць сябе". Але пры гэтым, гледзячы на яго, ты не даваў сабе слабіны. Ты, вядома, мог пабегчы на вуліцу, але ў табе з'яўляўся самакантроль, унутраная дысцыпліна. І калі трэба было выбіраць прафесію, я разглядаў толькі маляванне", – сказаў у інтэрв'ю TUT.BY прафесійны мастак, дызайнер Аляксандр Барычэўскі.

Такіх выказванняў можна прывесці бясконца. Відавочна, што наданне школе імя Яўгена Шатохіна цалкам заканамерна.

Яўген Сяргеевіч Шатохін, адзін з тых пінчукоў, хто на ўвесь свет праславіў Пінск. Працы Шатохіна, якія перадаюць прыгажосць пінскіх мясцін, адлюстроўваюць гістарычнае мінулае Пінска і Беларусі, знаёмяць з унікальнасцю тутэйшай архітэктуры і побытам людзей, захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях Францыі, ЗША, Бельгіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Украіны і Расіі. Мастак стварыў цэлыя серыі прац на тэму роднага краю, між іншых творы: “Мой горад", “Сакавік у Пінску", “Па-над Прыпяццю", “Кастрычнік на Ясельдзе", “Дарога на Брэст" і дзесяткі іншых.

Тэма роднай зямлі, якую Шатохін праслаўляў, як ніколі актуальна ў Год Малой Радзімы.

Яўген Сяргеевіч Шатохін вядомы і як грамадскі дзеяч. У 1990-1999 гадах дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў – старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту. З моманту стварэння ў 1991 годзе Беларускага саюза мастакоў і да апошніх дзён свайго жыцця ўваходзіў у склад кіраўніцтва арганізацыі (да гэтага часу, з 1982 года, уваходзіў у Саюза мастакоў СССР). Шатохін быў адным з першых, хто развіваў у Пінску грамадска-палітычныя інстытуты, падтрымоўваў развіццё рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Грамадская пазіцыя мастака можа выклікаць розныя адзнакі, але відавочна адно – што Шатохін імкнуўся да пабудовы моцнай Беларускай Дзяржаўнасці. Гэта цалкам адпавядае ўсім грамадзянам, якія прагнуць добрабыту і росквіту ўласнай Радзімы.

Яўген Сяргеевіч Шатохін за плёную працу на мастацкай ніве атрымаў прызнанне: медаль Беларускага Саюзу Мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве", званне “Ганаровы грамадзянін горада Альбер" (Францыя), медаль горада Перона (Францыя), узнагароджаны “Ганаровай Граматай Саюзу мастакоў Расіі", тройчы атрымаў адмысловыя прызы ад Нацыянальнай Асамблеі Мастацтваў (Францыя), дыплом творчай майстэрні “Альтэна" (Нямеччына) і г.д.

Улічваючы вышэйпералічнае, цалкам заканемерна і слушна наданне Пінскай дзіцячай школе мастацтваў №4 імя Яўгена Сяргеевіча Шатохіна. Мы больш чым перакананыя, што нашую ініцыятыву падтрымае Беларускі Саюз Мастакоў (папярэдне адбыліся перамовы), вучні і калегі Шатохіна, а таксама творчая грамада Пінска і ўсёй нашай краіны. (…)

Шаноўныя Андрэй Уладзіміравіч і Лявонцій Антонавіч, Брэсцкае абласное гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне “Садружнасць Палесся", пры неабходнасці, гатовае да дыскусій па гэтаму пытанню, калі яны ўзнікнуць. Таксама нашае аб'яднанне гатовае, пры патрэбе, правесці інфармацыную кампанію, ініцыяваць шырокае грамадскае абмеркаванне.

Маем варыянты, якім чынам магчыма яшчэ годна ў сувязі з 30-годдзем Пінскай дзіцячай школы мастацтваў №4 і аб'яўленым у краіне Годам Малай Радзімы ўшанаваць імя знанага ўраджэнца Пінска. Напрыклад: усталяваць мемарыяльную шыльду з біяграфічнымі звесткамі пра Я.С. Шатохіна на будынку ўстановы. У любым выпадку ініцыятыва вартая ўвагі і спадзяемся на станоўчы вынік.

Рinsk.eu

Объявление от WWW.by:
ОчУмело Умелый магазинчик

Пряжа, товары для творчества и рукоделия

 
 
Реклама:
 
 
Реклама от WWW.by:
Детская одежда

Одежда для малышей от 0 до 5

minik.by
 
Интернет-магазин Детской одежды секонд хенд

Акции. Распродажи. Скидки до 50%. Детская одежда мировых брендов. Широкий выбор вещей для детей от 0 до 16 лет.

gaiti.by
 
ЭйсАвто - автозапчасти для грузовых автомобилей

Эйсавто - лучшие цены, лучшие запчасти.

aceauto.www.by
 
Пожаловаться на сайт