Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

      САДРУЖНАСЦЬ ПАЛЕССЯ


Краязнаўства Берасцейшчыны: 130 гадоў з дня нараджэння Луізы Арнер Бойд

20. 02. 2018

Луіза Арнер Бойд нарадзілася 16 верасня 1887 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Яе бацька валодаў залатым рудніком у Каліфорніі. З дзяцінства марыла аб прыгодах, далёкіх краінах. У 1918 годзе прыехала ў Еўропу, у якасці медсястры змагалася супраць эпідэміі іспанкі (грыпу), хваробы, якая забрала мільёны чалавек. Пасля смерці бацькоў у 1919 годзе Луіза Бойд атрымала значную спадчыну, стала адной з самых багатых жанчын Амерыкі.

З 1922 года пачала шмат падарожнічаць па свеце як турыст. У 1924 годзе Луіза Бойд на свае сродкі арганізавала першую экспедыцыю ў Арктыку. Праз два гады яна зноў адправілася ў Арктыку, фатаграфавала льды, збірала ўзоры флоры, палявала на мядзведзяў і цюленяў. У 1928 годзе ўрад Нарвегіі ўзнагародзіў даследчыцу крыжам Святога Олафа за пошукі ў Баранцавым моры на арандаваным ёю судне знакамітага падарожніка Руаля Амундсэна.

З пачатку 1930-х Луіза Бойд актыўна ўключылася ў навуковую дзейнасць Амерыканскага геаграфічнага таварыства. У 1934 годзе даследчыца ўзяла ўдзел у рабоце міжнароднага кангрэса географаў у Варшаве. Яна здзейсніла навуковую экспедыцыю па землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія тады ўваходзілі ў склад Польшчы. Шлях амерыканкі пралёг ад Перамышля і Львова праз Ковель, Кобрын, Пінск, Клецк, Нясвіж і далей праз Слонім на Вільню. Асаблівым жаданнем у яе было паглядзець экзотыку балот — Пінскае Палессе.

З канца верасня па канец кастрычніка 1934 года Луіза Бойд знаходзілася ў Пінску Палескага ваяводства і яго наваколлях (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці). Яе суправаджалі польскія географ Станіслаў Гажухоўскі і этнограф Ванда Равеньская. Штаб экспедыцыі размясціўся ў пінскай гасцініцы «Англійская» (будынак дасюль захаваўся па вул. Леніна, 2). Старажытны Пінск і яго наваколлі — вёскі Гарадзішча, Кнубава, Кудрычы, Курадава, Пінкавічы, Тупчыцы — зачаравалі падарожнiцу. Ёю было зроблена мноства фотаздымкаў — рэкі, балоты, азёры, рыбакі і іх чаўны, вясковыя наведвальнікі кірмашу ў Пінску, штодзённае жыццё палескіх вёсак.

Па тэрыторыі тагачаснай Польшчы Луіза Бойд праехала каля 10 тысяч км, зрабіла каля 2 500 фотаздымкаў (з іх на Палессі каля 700). Вынікам паездкі на Палессе стаў яе вялікі, на 20 старонках, артыкул у часопісе «TheGeographicalReview» (1936. Т. 24). Затым з’явіўся фотаальбом «PolishCountrysides» («Польская правінцыя». Нью-Ёрк, 1937), дзе было змешчана каля 500 здымкаў. Альбом стаў адкрыццём для ўсяго свету Палесся ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасці.

У 1937–1938 гадах Л. А. Бойд актыўна вывучала Грэнландыю і акіян паблізу Нарвегіі. У час Другой сусветнай вайны па заданні ўрада ЗША вывучала магнітнае поле Паўночнага полюса, бо праз гэты рэгіён праходзілі міжнародныя сеансы радыёсувязі «Еўропа – ЗША». У 1955 годзе яна ва ўзросце 67 гадоў на самалёце адправілася ў рызыковы палёт над Паўночным полюсам і стала першай жанчынай, якая там пабывала.

Усе свае грашовыя накапленні Л. А. Бойд уклала ў навуку. Яна даказала ўсяму свету, што грошы могуць служыць дабру і чалавеку. Падарожніца памерла 14 верасня 1972 года ў Сан-Францыска.

У 1984 годзе ў г. Мілуокі (ЗША) з вялізарным поспехам прайшла выстава «Паляшук вачыма Луізы Бойд», якая ў 1987 годзе дэманстравалася ў Польшчы. У 1991 годзе ў Кракаве быў выдадзены фотаальбом «Kresy. Fotografiez 1934 r.», дзе большасць здымкаў (155) прысвечана Беларускаму Палессю. Фотаздымкі Л. А. Бойд з’яўляюцца гісторыка-этнаграфічным дакументам эпохі, каштоўным артэфактам, які знаёміць нас з мінулым Палесся.

У 2015 годзе Беларусь далучылася да міждзяржаўнага праекта «Шляхамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі». У красавіку 2015 года ў Пінску адбылася прэзентацыя турыстычнага маршрута «Шляхамі экспедыцыі Луізы Бойд», які пралягае праз тыя вёскі Пінскага раёна, у якіх пабывала вандроўніца. 16 снежня 2015 года Музей Беларускага Палесся атрымаў у падарунак бiблiяграфiчную рэдкасць — фотаальбом Луiзы Бойд «PolishCountrysides» (1937). У в. Пінкавічы Пінскага раёна адбылася прэзентацыя фотаальбома «Палессе Луізы Бойд» (у ім 110 фота) і паказ дакументальнага фільма «Палессе Луізы Бойд», знятага тэлерадыёкампаніяй «Пінск». У жніўні – лістападзе 2016 года прайшоў Першы палескі фотаконкурс імя Луізы Бойд «Палессе ў аб’ектыве», у якім удзельнічаў 41 малады фатограф. У кастрычніку 2016 года ля Пінкавіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ўстаноўлены памятны знак у гонар экспедыцыі Луізы Бойд па Пінскаму Палессю.

З мэтай папулярызацыі і захавання палескай спадчыны легендарнай падарожніцы Л. А. Бойд гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» ініцыявала чарговы праект «Да 130-годдзя Панны Палесся», які будзе рэалізаваны ў верасні – снежні 2017 года.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Палессе Луізы Бойд = PolesyeofLouiseBoyd = Полесье Луизы Бойд = PolesieLouiseBoyd : фотаальбом выдадзены ў рамках праекта «Шляхамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі», падтрыманага Пасольствам ЗША ў Беларусі. Рэалізаваны па ініцыятыве Інфармацыйна-асветніцкай установы «Інстытуцыйнае развіццё» / аўтары-укладальнікі Э. Злобін, Д. Кісель ; пер. Т. Хвагіна, С. Царук, Я. Ліцкевіч. – [Б. м. : б. и., 2015?]. – 161 с. : іл.

  2. Гришковец, В. Полесские пути-дороги Луизы Бойд : [к 130-летию со дня рождения] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 26 сентября. С. 8.

  3. Кисель, Д. В честь 130-летия исследовательницы Полесья : [о планах празднования юбилейной даты Луизы Арнер Бойд] / Дмитрий Кисель // Полесская правда. Пинск, 2017. 16 сентября. С. 4.

  4. Куницкий, П. Якуб Колас «породнился» с Луизой Бойд в Пинковичах : памятный знак оплатило посольство США / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2017. 7 апреля. С. 2.

  5. Пинчанин стал вторым призером в фотоконкурсе имени Луизы Арнер Бойд «Полесье в объективе» : [об итогах фотоконкурса] // Полесская правда. Пинск, 2016. 5 декабря.

  6. Михайлюк, Е. Ценность святынь определят эксперты : [памятник американской путешественнице Луизе Арнер Бойд установят в Пинском районе] / Елена Михайлюк // Полесская правда. Пинск, 2016. 8 июня. С. 4.

  7. У гонар Луізы Бойд // Народная трыбуна. 2016. 20 мая (№ 21). С. 3.

  8. Факт для истории : памятный знак в честь американской экспедиции Луизы Арнер Бойд поставят в Пинском районе // Полесская правда. Пинск, 2016. 14 мая. С. 2.

  9. Осмоловский, А. Американская путешественница: «Полешуки отличаются от других людей» : [в Пинском районе прошла презентация фотоальбома «Полесье Луизы Бойд»] / Андрей Осмоловский // «Комсомольская правда» в Белоруссии. 2016. 29 марта. С. 12.

  10. Жилко, В. Полесье, открытое миру американкой : [в Лунинецком музее прошла презентация фотоальбома «Полесье Луизы Бойд»] / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2016. 18 февраля (№ 7). С. 16.

  11. Профтур-2016 : [Пинский район представит на профсоюзной экскурсионно-туристической выставке «Профтур-2016» проект «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки»] / подготовила Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2016. 23 января. С. 3.

  12. Коршук, В. Скульптура Луизы Арнер Бойд : [памятник исследовательнице Полесского края Луизе Арнер Бойд установят в д. Пинковичи] / Виктория Коршук // Сельская газета. 2015. 29 декабря. С. 6.

  13. Ильенков, В. История расширяет горизонты : [временный поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд посетил Пинщину в рамках презентации проекта «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд»] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2015. 26 снежня. С. 2.

  14. Михайлюк, Е. Памятник американской путешественнице Луизе Арнер Бойд установят в Пинском районе / Елена Михайлюк // Варяг-пресс. Пинск, 2015. 25 декабря (№ 52). С. 2.

  15. Палеская спадчына амерыканкі : [у музеі Я. Коласа ў Пінкавічах адбылася прэзентацыя фотаальбома «Палессе Луізы Бойд»] // Народная трыбуна. 2015. 25 снежня (№ 52). С. 3.

  16. В сети появился фильм «Полесье Луизы Бойд» // Полесская правда. Пинск, 2015. 25 декабря.

  17. Милевская, Н. Полесское наследие Луизы Бойд / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 19 декабря. С. 1, 4.

  18. Куницкий, П. «Зямля пад белымі крыламі» Скотта Роланда : [Пинский район посетил временный поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд в рамках презентации проекта «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки по Полесью»] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 18 декабря. С. 3.

  19. Луиза Бойд на Полесье : [на Пинщине начались съёмки фильма об американской экспедиции на Полесье] / по материалам портала «Медиа-Полесье» // Полесская правда. Пинск, 2015. 18 июля. С. 4.

  20. Строцкая, Г. На Пинщине увековечат память об американской исследовательнице и путешественнице / Галина Строцкая // Беларускi час. 2015. 24 красавiка.

  21. Куницкий, П. Экзотика Полесья глазами американки : в Пинском районе реализуется уникальный проект : [«Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки по Полесью»] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 15 апреля. С. 6.

  22. Милевская, Н. Открывая миру Полесье : [о проекте «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки по Полесью»] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 15 апреля. С. 1–2.

  23. Гришковец, В. Дорогами легендарной американки : [временный поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд посетил Пинщину] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 14 апреля. С. 5.

  24. Мальдис, А. Американка на Полесье : [о путешествии Луизы Арнер Бойд на Полесье в 1934 г.] / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. 2010. 25 сентября. С. 29.

  25. Boyd, L. A.Kresy : fotografiez 1934 r. / LouiseArnerBoyd ; wstęp: SusanGibsonMikoś ; [przekł. zjęz. ang.: JaninaFenrychowa]. – Kraków : Wydaw. Znak, 1991. – 24, [2] s., [132] s. tabl.

  26. Kłossowich, J.AmerykankanaKresach : [пра кнігу з фотаздымкамі Луізы Арнер Бойд «Kresy. Fotografiez 1934 r.» (Kraków, 1991)] / JanKłossowich // Spotkania. 1992. № 12. S. 32–33 : fot.

Реклама:

YOUR VOICE MATTERS
YOUR VOICE MATTERS
Объявление от WWW.by:
Подарите любимым праздник !

Всё для праздников и свадеб - всё для того чтобы сделать ваш праздник ярким и запоминающимся .

 
 
Реклама:
 
 
Реклама от WWW.by:
Аренда прицепов, строительного оборудования

Компания предлагает напрокат без залога прицепы, лафеты, строительные леса, багажники, рейлинги, поперечины, автобоксы, велoпри

Аренда автобоксов, велокреплений
 
Автобоксы, велобагажники, велоприцепы, автохолод

Компания предлагает напрокат без залога прицепы, лафеты, строительные леса, багажники, рейлинги, поперечины, автобоксы, велoпри

avtoboks.www.by
 
Пожаловаться на сайт